Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў прэзентуе ў Гродне “Дэкларацыю правоў студэнтаў”

|

– Амаль месяц таму “Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў” абвясціла аб аднаўленні дзейнасці. Актывісты ЗБС, як будучыя прадстаўнікі інтарэсаў студэнтаў з усёй Беларусі, надаюць вялікую ўвагу працы ў рэгіёнах. “Мы адкрытыя да супрацоўніцтва з усімі студэнцкімі арганізацыямі ў кожным кутку краіны: гатовыя сустракацца са студэнтамі з кожнага ўніверсітэта і з кожнай вобласці”, – кажуць прадстаўнікі арганізацыі.

 

На сустрэчы можна будзе даведацца:

 

– Пра гісторыю стварэння і адраджэння ЗБС

 

– Якое дачыненне да ЗБС мае студэнцкі рух #студэнтысупраць

 

– Пра дзейнасць арганізацыі зараз і планы на будучыню

 

– Пра “Дэкларацыю правоў студэнтаў”, прынятую 25-га траўня, і чаму гэты дакумент вырашальны для беларускіх студэнтаў.

 

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, прадстаўнікі студэнцкіх, адукацыйных арганізацый і супольнасцяў. Сустрэча пройдзе 30 мая ў 16.00. Адрас можна даведацца пасля рэгістрацыі https://goo.gl/ec15HU.

 

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў з’яўляецца найстарэйшай моладзевай арганізацыяй у Беларусі. ЗБС – гэта першы і адзіны нацыянальны студэнцкі саюз, прадстаўнік беларускіх студэнтаў у Еўропе, аб’яднанне са шматлікімі міжнароднымі кантактамі і доўгай гісторыяй. Місія арганізацыі – аб’яднанне беларускіх студэнтаў дзеля абароны сваіх правоў і інтарэсаў, павышэння якасці вышэйшай адукацыі і барацьбы за акадэмічныя свабоды.