Атрад хуткага рэагавання Чырвонага крыжа паказаў гарадзенцам свой унікальны пазадарожнік
“Месячнік Чырвонага крыжа стартаваў 8 мая, ён прысвечаны міжнароднаму Дню Чырвонага крыжа і Чырвонага паўмесяца. Праз нашу акцыя мы інфармуем пра атрад хуткага рэагавання. Мы паказалі гарадзенцам чым займаемся, як правільна аказваць першую медыцынскую дапамогу, а таксама паказалі наш унікальны пазадарожнік. У Беларусі такіх толькі пяць штук”, – распавёў прадстаўнік атрада Валерый Краеўскі.
У атрадзе цяпер каля 30 чалавек. Пераважна валанцёры аказваюць дапамогу людзям ў горадзе. Апошні іх выхад быў у майскія святы: чальцы атрада аказвалі першую медыцынскую дапамогу, а таксама давалі людзям ваду.
Атрад хуткага рэагавання існуе амаль два гады. Кіналагічны атрад – паўтара. Дабраахвотнікі гэта паўнагадовыя людзі, занятыя ў розных галінах: электрыкі, прадпрымальнікі, нават дзяржаўныя служачыя. Усіх іх аб’ядноўвае неабыякавасць да чужых праблем.
Дзейнасць атрада ўключае ў сябе:
– Аказанне першай медычнай і псіхалагічнай дапамогі пацярпелым у выпадках,
– Навучанне насельніцтва навыкам аказання першай дапамогі,
– Удзел у значных мерапрыемствах горада і вобласці, каб прадухіліць або своечасовага адрэагаваць на здарэнні,
– Арганізацыю дзяжурстваў у перыяды, звязаныя з рызыкай узнікнення здарэнняў (экстрэмальна высокія ці нізкія тэмпературы, галалёдзіцы і г.д.),
– Арганізацыя пошуку згубленых людзей,
– Праца кіналагічнага атрада,
– Выезды на навучанне ў іншыя рэгіёны Беларусі,
– Супрацоўніцтва з калегамі з іншых абласцей і замежжа.
align=”” width=”725″ height=”544″ >