У гарадзенскіх школах праходзяць апошнія званкі

30 і 31 мая ва ўсіх школах Гродна праходзяць апошнія званкі. Для многіх школьнікаў гэта ўрачыстыя дні – яны сканчаюць школу і іх чакае дарослае жыццё.


У сярэдняй школе №8 выпуск адзінаццацікласнікаў невялікі – усяго адзін клас. Іх віншавала ўся школа. Радасць і слёзы не хавалі як школьнікі, так і настаўнікі. Традыцыйна на апошні званок у школе прайшоў невялікі канцэрт. Настаўнікі і бацькі выступілі са словамi i пажаданнямі для выпускнікоў.

 

Самі ж яшчэ школьнікі уручылі некалькі падарункаў для школы, павіншавалі ўсіх з апошнім званком, а таксама станчылі вальс на развітанне.

 

 

“Выпуск у нас добры – усе актыўныя. І практычна ўсе збіраюцца ў вышэйшыя навучальныя ўстановы”, – сказаў класны кіраўнік.

 

Самі ж выпускнікі хочуць быць фізікамі, эканамiстамi, а таксама журналістамі.

 

 

Наперадзе выпускнікоў чакаюць школьныя экзамены і праверка на трываласць – цэнтралізаванае тэставанне і паступленне ў ВНУ. Не за гарамі і самае прыемнае – выпускны вечар, сустрэча світання і песні да раніцы.

 

Экзамены ў адзінаццацікласнікаў пачнуцца праз два днi пасля апошняга званка – з 1 па 11 чэрвеня. Выпускныя балы прызначаныя на  11 чэрвеня.