Ратавальнікі дапамаглі дашкольніку і яго бацьку выбрацца з 8-метровага калодзежа
Прыехаўшы, яны абнаружылі, што ў адкрытым ліўневым каналізацыйным калодзежы знаходзіліся дзіця дашкольнага ўзросту і яго бацька. Высветлілася, што падчас гульні хлопчык не заўважыў адкрыты люк і зваліўся ўнутр, затрымаўшыся ў месцы звужэння кольцаў на глыбіні каля 5 метраў. Бацька спусціўся, каб дапамагчы дзіцяці, але не даў рады нічога зрабіць. Глыбіня калодзежа – каля 8 метраў, на дне прыкладна 30 сантыметраў вады і глею.
Ратавальнікі перадалі мужчыне ў калодзеж вяроўку са страховачным поясам. Бацька замацаваў пояс на сабе і пасадзіў сына на плечы. Неўзабаве яны былі паднятыя наверх і перададзеныя брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.
Хлопчык 2010 г.н. з пераломам груднога пазванка і ўдарам патыліцы шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.
Вечка ад калодзежа, каторы стаў прычынай здарэння, знайшлі непадалёк. Хто і чаму пакінуў яго адкрытым – усталёўваецца.
Інфармацыя перададзена ва УЖРЭП Кастрычніцкага раёна г. Гродна і ў Гроднаводаканал.