У Гродне прайшоў другi этап чэмпіянату Беларусі па аўтакросе
На працягу двух дзён гледачам не прыйшлося сумаваць: акрамя захапляльных гонак, яны маглі яшчэ пагутарыць са спартсменамi, а таксама трапіць у салон аўтамабіля.
У суботу адбыліся трэніровачныя і кваліфікацыйныя заезды для ўсіх удзельнікаў, пасля чаго былі праведзены фіналы для дывізіёнаў Д1 і “Нацыянальны-2000”.
У класе “Нацыянальны” лепшым стаў Вадзім Гарбузаў. У “Д1” – Аляксандр Мурылёў.
У нядзелю прайшлі заезды ў класах “Д2”, “Д1-Юніёр”. У “Д2” перамога дасталася зноў Аляксандру Гарбузаву, а сярод юніёраў лепшым стаў Зміцер Папкоў.
У нядзельным спрынце лепшым апынуўся Андрэй Статкевіч.
Відовішчныя гонкі не абыйшліся без сутыкненняў, пераваротаў і сур’ёзных аварый.
Этап Чэмпіянату Беларусі ў Гродне прысвечаны памяці Надзеі Бялько, якая загінула ў ДТЗ: тры гады таму, 31 мая 2013 года, яна накіроўвалася ў Гродна на спаборніцтвы па кросе, у якіх была задзейнічана ў якасці галоўнага сакратара. Але аўтамабіль нечакана выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з сустрэчнай машынай. У выніку ДТЗ Надзея Мікалаеўна загінула.