Да фестывалю нацыянальных культур у Гродне з’явіліся прыгожыя вазоны. У тым ліку працы Генадзя Абрамовіча

Як распавялі ў Зелянбудзе, тыя вазоны, якія стаялі раней, паспелі ўжо разбіць несумленныя гараджане. Цяпер каля парку Жылібера выстаўляюць частку старых і новыя.

 

 

Таксама ў Гродне з’яўляюцца вазоны Генадзя Абрамовіча, пра якога мы пісалі. Пасля публікацыі горад замовіў у яго некалькі вазонаў. Іх можна ўжо ўбачыць каля крамы Баторыя, а астатнія яшчэ ў распрацоўцы. Аўтар думае, што неўзабаве ў цэнтры з’явіцца яшчэ больш ягоных вазонаў.

 

 

Варта адзначыць, што на зіму ўсе вазоны з вуліц горада прыбяруць.