Фотафакт: Савецкую вуліцу ўпрыгожылі ўнікальнымі вазонамі

|

З самай раніцы Зелянбуд пачаў усталёўку вазонаў уздоўж Савецкай вуліцы. Да вечара там павінны з’явіцца і кветкі.

Пакуль вазоны размясцілі тут, але ёсць верагоднасць таго, што іх перанясуць у іншае месца.  

Майстар Генадзь Абрамовіч задаволены тым, што ён дапамог зрабіць Гродна прыгажэйшым.

“Вельмі задаволены, што ўсё ж такі горад звярнуў увагу на маю вытворчасць і мы нарэшце выставілі свае вазоны на самай прыгожай вуліцы горада. Хочацца падзякаваць і сайту “Твой стыль”, які першы на мяне звярнуў увагу і распавёў гарадзенцам пра мае работы. Спадзяюся, у будучыні парадуем гараджан яшчэ новымі прыгожымі вазонамі”.

Нагадаем, сваю тэхналогію штучнага каменя Генадзь Абрамовіч прывёз з далёкага Ізраіля, і на сённяшні дзень яго працы з’яўляюцца унікальнымі не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй Еўропе.


“На Рублёўцы, але не ў Гродне”. Гарадзенец робіць унікальныя вазоны, але гораду яны не патрэбны