Гарадзенцаў запрашаюць патанцаваць на этнавечарыне

|

Суполка беларускай культуры запрашае гарадзенцаў на танцавальную вечарыну, якая пройдзе ў рамках Фестывалю Нацыянальных культур. На вечарыну з майстар-класам завітае этнограф Сяргей Выскварка.


Танцы адбудуцца ў нядзелю 5 чэрвеня з 13.00 да 15.00 у рамках ”Гарадзенскага арбата”. Дакладнае месца: стаянка за будынкам “Прафсаюзаў”.

align=”” width=”725″ height=”544″ >

Арганізатары запрашаюць усіх, хто ўмее танцаваць, крыху ўмее танцаваць і зусім не ўмее танцаваць на майстар-клас па беларускіх побытавых танцах. Узрост значэння не мае. 

Майстар клас правядзе Сяргей Выскварка. Этнахарэограф, спецыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце і манеры выканання танцаў, якіх ён ведае больш за 90. Ён з’яўляецца мастацкім кіраўніком узорнага фальклёрнага танцавальнага калектыва “Верабейкі” (г. Любань). 

 

Сяргей Выскварка не толькі правядзе майста-клас, але яшчэ і раскажа пра танцавальную школу “Пятровіца”.

 

Удзел у майстар-класе вольны.