Венесуэльскі ром, Уга Чавес і нічога з ЗША: чым парадавалі гарадзенцаў заакіянскія падворкi
Венесуэльцы прыехалі ў Гродна ў вялiкай колькасцi. Удзельнікі – вядомыя артысты, а таксама студэнты беларускіх ўніверсітэтаў. На невялікай сцэне некалькі калектываў радавалі гасцей традыцыйнай музыкай. Можна было пачуць песні пра Эрнэста Чэ Гевару, Уга Чавеса і іншых героях Лацiнскай Амерыкі.
На венесуэльскi падворак на працягу дня выходзілі і дзяўчаты, якія дэманстравалі нацыянальныя танцы, у тым ліку вучылі гасцей танцаваць “Каліпса”.
Таксама гасцям падворка прапанавалі пакаштаваць нацыянальныя стравы Венесуэлы.
Сярод страваў былі: арэпас (кукурузныя ляпёшкі), труча (стэйк з фарэлі), пабелiн-крыолья (асарці з ялавічыны, фасолі і рысу), а таксама венесуэльскі ром.
Яшчэ адзін заакіянскі падворак быў прадстаўлены амерыканцамі: яны размясціліся разам з італьянцамі, іспанцамі, эстонцамі і англічанамі. Праўда, нічога амерыканскага на падворку мы так і не ўбачылі. Затое атрымалі асалоду ад музыкi ў выкананні англійска-беларускага дуэта.
Джон і Алена ўжо некалькі гадоў разам і жывуць у Рагачове. На фестывалі нацыянальных культур яны выступаюць другі раз і вельмі задаволеныя, што могуць парадаваць гасцей сваім спевам.
На гэтым жа падворку не давалі сумаваць гледачам і іспанцы з эстонцамі.