Па факце здарэння на “Гродна Азот” распачата крымінальная справа

|

Нагадаем, 6 чэрвеня пры правядзенні ў адным з цэхаў ААТ “Гродна Азот” планавых рамонтных работ з выкарыстаннем газавага разака адбылося задымленне. У выніку тэрмічнага раскладання гідраксіламінсульфата, яго парамі смяротна атруціліся двое рабочых, яшчэ двое былі шпіталізаваны. Спецыялістамі МНС у самыя кароткія тэрміны задымленне было ліквідавана.

 

Здарэнне на “Азоце”: дым, дзясяткі машын МНС і “хуткай”, два чалавекі загінулі

 

Следча-аператыўная група, што прыбыла на прадпрыемства, правяла агляд вонкавай тэрыторыі і прыступіла да працы на тэрыторыі цэха.

 

Следчыя дапытваюць асоб, якія праводзілі работы, а таксама іх непасрэднае начальства, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў. Канфіскавана тэхнічная дакументацыя, у тым ліку тая, што рэгламентуе работы ў цэху. Праца на месцы здарэння працягваецца.