Польскія эксперты: аварыя на “Гродна Азот” не нясе пагрозы, шкодных рэчываў у паветры не зафіксавана

|

Пра тое, што небяспекі няма, кажуць і беларускія спецыялісты.

 

“Небяспекі распаўсюджвання шкодных рэчываў, якія маглі ўтварыцца пры такой сітуацыі, з паветранымі масамі ў горад не існавала, бо ачаг раскладання гідраксіламінсульфату на прадпрыемстве быў адразу ж лакалізаваны, пары не паспелі выйсці за межы цэха”, – заявіў БелТА галоўны санітарны ўрач вобласці Мікалай Кендыш. Тым не менш, спецыялісты Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя узялі пробы паветра за межамі прадпрыемства. Вынікі даследаванняў будуць вядомыя пазней.

 

Здарэнне на “Азоце”: дым, дзясяткі машын МНС і “хуткай”, два чалавекі загінулі

 

Таксама начальнік аддзела (лабараторыі) экалагічнага маніторынгу Гродзенскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя Наталля Талочка заявіла, што прыборы не зафіксавалі перавышэнне ўтрымання шкодных рэчываў у паветры. Пра гэта інфармуе Еўрарадыё са спасылкай на БелаПАН.

 

Чуткі пра тое, што аварыя на “Азоце” можа пашкодзіць жыхарам горада, з’явіліся амаль адразу пасля таго, як стала вядома пра здарэнне. У сацыяльных сетках пісалі, нібыта неабходна закрываць вокны і не гуляць з дзецьмі па вуліцы.

 

Па факце здарэння на “Гродна Азот” распачата крымінальная справа