Загадкі беларускай гісторыі: Дзярэчын. Ад славы да забыцця

|

Куды падзеліся сапегаўскі палац і кляштар дамініканаў, ад якіх няма і руінаў?

 

Як яшчэ ў 1960-ыя гады выглядалі знакамітыя дзярэчынскія кірмашы?

 

Навошта адзін з апошніх Сапегаў прыехаў з Кеніі ў Дзярэчын у 1997 г. і як ёй адрэагаваў на пабачанае?

 

Чаму аднаўленне дзярэчынскага касцёлу прафінансаваў француз?

 

Дзярэчын – адна з галоўных рэзідэнцыяў князёў Сапегаў у мінулым. Адно са старажытнейшых і найвялікшых беларускіх мястэчак сёння дэградаванае да вёскі. Размешчанае на скрыжаванні дарог на Слонім, Ваўкавыск і Горадню, мае класічную планіроўку з рынкаваю плошчаю і царквой каля скрыжавання. Каля плошчы павінен быць яшчэ касцёл, чаму яго там няма?

 

Аляксандр Краўцэвіч распавядае пра сваё роднае мястэчка, ён выгадаваўся ў вёсцы побач.