Гарадзенцам прапануюць далучыцца да сусветнага Дня вязання на публіцы

|

У адну з субот чэрвеня, пачынаючы з 2005 года, у свеце адзначаецца незвычайнае свята – Сусветны дзень вязання на публіцы (World Wide Knit in Public Day). Гэты дзень праходзіць цалкам у адпаведнасці са сваёй назвай: усе, хто любіць вязаць спіцамі або кручком, збіраюцца ў якім-небудзь грамадскім месцы горада – у парку, у скверы, у кавярні – і аддаюцца свайму любімаму занятку. У Гродне такім месцам стане цэнтр “Спадчына” па вуліцы Рэйманта, 12.

 


“Мы вырашылі не адставаць ад сусветнай супольнасці і 11 чэрвеня збіраемся ў двары нашага комплексу. Там будзем абвязваць ліхтарныя слупы. Тым самым мы “заб’ём двух зайцоў” – папулярызуем старажытнае рамяство вязання і ўпрыгожым наш двор”, – расказала супрацоўніца цэнтра Алёна Курганава.

 

Да сусветнай акцыі можа далучыцца кожны жадаючы. Для тых, хто не ўмее вязаць, правядуць майстар-клас. Пачатак у 14.00.