Вандалы дабраліся да новых вазонаў на Савецкай і ўжо разбілі адзін
Міліцыя правярае камеры відэаназірання і шукае сведак здарэння.
“Усё адбылося ноччу, хто гэта зрабіў і з якой нагоды пакуль не вядома. Мне здаецца, знойдуць гэтых вандалаў. У людзей проста няма сумлення”, – падзяліўся думкай дырэктар Зелянбуда Валерый Коўш.
Вядома, што кошт аднаго такога вазона складае 5 млн рублёў.
Аўтар вазонаў Генадзь Абрамовіч таксама верыць, што зламыснікаў знойдуць. На яго погляд, iншыя вазоны, якія належаць гораду, трэба застрахоўваць.