Фотафакт: У цэнтры Гродна праходзяць вучэнні з сіламі тэрытарыяльнай абароны

|

Пры падрыхтоўцы да вучэнняў з запасу для фармавання кіраўніцтва і падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны прызвалі ваеннаабавязаных. Агулам у вучэннях удзельнічае каля 2100 чалавек і больш за 70 адзінак тэхнікі.

 

Галоўная мэта: павышэнне ўзроўню гатоўнасці органаў кіравання і сіл тэрытарыяльнай абароны да выканання задач у зменлівых умовах.

 

Як паведамляе сайт Міністэрства абароны, у рамках практычных мерапрыемстваў плануецца адпрацаваць пытанні аховы і абароны аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны, падтрымання ваеннага становішча, пастаноўкі і знішчэння бандфарміраванняў.

 

 

У вучэннях прымаюць удзел ваенныя часткі і падраздзяленні Заходняга аператыўнага камандавання, Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, а таксама прадстаўнікі практычна ўсіх сілавых ведамстваў: МУС, ДПК, КДБ і МНС. У ходзе вучэння асаблівая ўвага будзе нададзена пытанням узаемадзеяння паміж падраздзяленнямі.


Здымкі зробленыя ў цэнтры Гродна