У 1/16 фіналу Кубка Беларусі сустрэнуцца два “Нёманы” – з Гродна і са Стоўбцаў

|

32 каманды былі падзелены на дзве карзiны. У адну ўвайшлі ўсе прадстаўнікі Вышэйшай лігі, у другую – усе тыя, хто прабіўся ў гэтую стадыю праз папярэднія раўнды. У ходзе лёсавання жоўта-зялёным трапіўся супернік з Другой лігi. Раней каманды не сустракаліся, і 8-10 ліпеня (дату яшчэ не ўзгаднілі) правядуць адзіную сустрэчу, якая пройдзе ў Стоўбцах.

Старшыня і галоўны трэнер стоўбцкаўскай каманды Андрэй Мiкалаевiч распавёў прадстаўнікам гарадзенскага “Нёмана”, што жэрабем яму выпаў няпросты cупернiк і для многіх яго футбалістаў будзе сур’ёзны ўрок футбола.

“Нам вельмі прыемна прыняць у Стоўбцах каманду з такімі багатымі традыцыямі, як гарадзенскі “Нёман”. Думаю, што для нашага горада гэта будзе выдатнае футбольнае свята. Нягледзячы на ​​тое, што ў гарадзенскай каманды цяпер спад, для маёй каманды гэта будзе вельмі сур’ёзнае выпрабаванне, а многім хлопцам урок футбола на ўсё жыццё. Будзе што потым дзецям расказаць.


Гарадзенская футбольная школа заўсёды была вельмі высокага ўзроўню, і таму, я думаю, што ў “Нёмана” усё будзе нармальна, i клуб выберыцца з гэтага няпростага становішча. Ведаю многіх былых гарадзенскіх футбалістаў, у добрых адносінах і з галоўным трэнерам. Заўсёды меў сімпатыю да горада Гродна і яго каманды. А як можа быць інакш, калі і яны, і мы – “Нёман”. Толькі мы з прыстаўкай. У нас тут Нёман бярэ свой пачатак, а ў Гродне ён працякае шырокай і прыгожай ракой. Калі што, то па рэчцы заўсёды можна дабрацца да нас”.


На стадыi 1/32 фiналу Кубка  стоўбцаўскi “Нёман” перамог “Ашмяны” (Д2) з лiкам 2:1.