У Гродне хочуць правесці вялікі турнір па бамперболу

|

Дзмітрый, адзін з арганізатараў гульнi ў Гродне, расказаў, што бамперболам цікавяцца як студэнты, так і цэлыя працоўныя калектывы.


“Мінулы год прайшоў насычана, арганізавалі нямала гульняў. Бывалі на карпаратывах, вяселлях, масавых мерапрыемствах. Аднойчы нават хлопцы зрабілі падарунак свайму сябру – гульню ў бампербол. Таксама за год пачалі супрацоўнічаць з базамі адпачынку, дзе можна праводзіць гульні. Атрымліваем прапановы ад арганізатараў бампербола з іншых гарадоў Беларусі, каб праводзіць сумесныя гульні. У канцы гэтага сезону мы хочам правесці вялікі турнір менавiта ў Гродне”.

 

Каб папулярызаваць бампербол у Гродне, хлопцы знялі відэа пра адкрыццё летняга сезона.

 

 

Сталай пляцоўкі ў горадзе ў іх яшчэ няма. Гуляць у футбол у шарах прыходзiцца ў розных месцах. Самае папулярнае месца для гульні – стадыён дзіцячай спартыўнай школы ФК “Нёман” у Каложскім парку.