Першы беларускамоўны “Евроопт” адкрыецца ў Old City канцэртам і дэгустацыяй
У Гродне закрываецца “Гіпа”. Яго заменіць чарговы “Еўраопт”?
Пад час свята, прымеркаванага да адкрыцця крамы, пакупнікоў будуць забаўляць папулярныя беларускія артысты – гурт “Леприконсы”, Александр Саладуха, спявачка Ганна Шалюціна і кавер-гурт “Ё-гурт”. Апроч таго, адбудзецца шоў на хадулях і конкурсы з падарункамі. Падчас урачыстасцяў будзе шанец прадэгуставаць прадукцыю вытворчасці павароў “Евроопта” і пастаўшчыкоў найбуўнейшага ў краіне рэтэйлера.
Апроч таго, адметнасцю новага гарадзенскага “Евроопта” мае быць яго беларускамоўнасць. Плануецца, што ўся пісьмовая камунікацыя крамы, а таксама вонкавая рэклама будуць весціся па-беларуску.