Навальніца паламала дрэвы ў цэнтры Гродна і пагнула крыж на Бернардынскім касцёле. Фота і відэа разбурэнняў + мапа са спадарожніка
У горадзе працавалі нарады ДАІ, брыгады хуткай дапамогі, ратавальнікі і міліцыя. Рух тралейбусаў быў спынены з-за пашкоджанняў на лініях электраперадач.
0 align=”” width=”725″ height=”544″ >
1 align=”” width=”725″ height=”424″ >
9 align=”” width=”725″ height=”424″ >
Прычынай разбуральнай навальніцы стаў “хвост” халоднага фронту, што рухаўся ад усходніх частак Польшчы, Славакіі і Венгрыі ў заходнія раёны Украіны і Румыніі ў выглядзе асобнага зруху ветравой лініі. Інфармацыя пра верагоднасць моцнага шторму з’явілася на старонцы Estofeх у 14.30.
Перад халодным фронтам ішлі ў асноўным паўднёвыя вятры. З-за вялікай розніцы ў тэмпературах паветраных мас назіралася хуткая кандэнсацыя вільгаці. Перадфрантальная маса паветра, верагодна, характарызуецца сілай каля 2000 Дж/кг, ад 0 да 3 км па вертыкалі зруху, і хуткасцю ветра каля 20 м/с, а таксама моцным парывамі.
Разбурэнні закранулі і ваколіцы Гродна – здымкі зроблены ў раёне Скідзеля, каля вёскі Мількаўшчына.
У цэнтры горада пасля навальніцы была адключана электрычнасць. Крамы, што працягвалі працаваць, прымалі аплату толькі наяўнымі.
Гарадзенскае аддзяленне Чырвонага Крыжа прапавала дапамогу пацярпелым ад наступстваў навальніцы. У арганізацыі ёсць атрад хуткага рэагавання, спецыялісты могуць пры патрэбе выехаць на месца. Тэлефон каардынатара +375 29 8820477
На чыгуначным вакзале ў Гродне паведамілі, што навальніца значна парушыла расклад руху транспарту. Многія цягнікі спазняліся на 1-1,5 гадзіны.
Першыя вынікі рахбурэнняў ратавальнікі падвялі ў 19.00: зафіксавана 74 выпадкі падзення дрэў на праезныя часткі, лініі электраперадач і будынкі. Пашкоджаны 8 легкавых аўтамабіляў. Парушаная цэласнасць дахаў 5 прыватных жылых дамоў, адной крамы і адной трансфарматарнай падстанцыі.
Калі ёсць патрэба ў дапамозе ратавальнікаў, трэба тэлефанаваць па нумарах 101 ці 102. Дыспетчар накіруе да патрэбных спецыялістаў.
Паведамленні пра наступствы буры працягваюць паступаць. Высвятляецца, што пашкоджанні закранулі не толькі прыватную забудову, але і шматпавярховікі.
Фота: Руслан Кулевіч, Ян Лялевіч, сацыяльныя сеткі