Маланкі сталі прычынай пажараў у Гродзенскім, Навагрудскім і Шчучынскім раёнах

|

У 19.33 паступіла інфармацыя пра пажар жылога дома ў вёсцы Дзяляцічы Навагрудскага раёна. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцце, сцены і маёмасць у доме.

 

У 17.09 паступіла інфармацыя пра пажар у вёсцы Трычы Гродзенскага раёна. У выніку пашкоджаны дах на плошчы 0,5 кв.м.

 

У той жа вечар, каля 19.00 загарэлася гаспадарчая пабудова ў вёсцы Малая Нявіша Шчучынскага раёна. Будынак згарэў цалкам.

 

Ва ўсіх выпадках меркаваная прычына загарання – удар маланкі.

 

Навальніца паламала дрэвы ў цэнтры Гродна і пагнула крыж на Бернардынскім касцёле. Фота і відэа разбурэнняў

 

Фота: unsplash.com