Недзе каля Белага мора

| Без катэгорыі

«У пінбол гулялі, ровар – наогул лад жыцця… Трэба паспрабаваць сябе на байдарках» – вырашылі мае сябры і адправіліся на Салаўкі, на бурную рэчку Тунгуду, у густыя лясы Карэліі.


Першыя суткі на месцы былі нялёгкімі: холад і праліўны дождж, цяжар за плячыма і стомленасць, настальгічныя ўспаміны аб гарачай ванне і ўтульнай пасцелі… Хацелася збегчы назад! Але наступіла сонечная раніца і пачаўся сплаў па рацэ. А праз два тыдні, злёгку здзічэўшы і пакахаўшы гэты край, ужо не магчыма было развітацца на заўсёды…

Бурная рака Тунгуда. Рэдкі сплаў абыходзіцца без прыгод: то байдарачнікі ў вадзе, то іх скарб. На некаторых парогах, на камянях, выбітыя імёны загінулых

Вадаспад Ківач. На байдарках праходзіць не рэкамендуецца!

Чарніца тут буйная і салодкая. Аладкі з чарніцай – фірмовае блюда дзяўчат. Хлопцы аддавалі перавагу жывой здабычы – рыбе, якая літаральна скакала на кручок, і юшцы з дымком

Лес, на які наступае балота, гіне. Жудаснае віводвішча – рэшткі былых карабельных соснаў…

Салавецкі гісторыка-культурны комплекс занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА пад нумарам 632 па крытэры IV – «Аб’ект з’яўляецца выбітным прыкладам канструкцыі, архітэктурнага або тэхналагічнага ансамблю або ландшафту, які ілюструе значны перыяд чалавечай гісторыі».

Побач з «выбітным прыкладам архітэктурнага ансамблю» без усялякага сораму размясцілася «расійская глыбінка» ў поўнай сваёй прыгажосці. Дарэчы, Салаўкі – месца турыстычнае і кошты тут – адпаведныя, аднак ні дарог, ні новабудоўляў, нічога… Падаецца, што салаўчан такое «быццё» цалкам задавальняе, паколькі «усведамленне» амаль заўсёды з пахмелля.

Нават здалёку вежа Салавецкага крамля выглядае вялікай, а ўжо побач з ёй адчуваеш сябе казюлькай

  

       

Хто яны, аўтары фрэсак у арачных нішах? Так ніхто і не адказаў

Дзіўна, але званы не на званіцы, як звычайна, а літаральна ў метры ад зямлі

Краявід «знутры»

Каб «асягнуць неабсяжнае», можна ўважліва разгледзець падрабязны макет

Нараўне з магутнымі будынкамі туляцца на выспах і маленькія драўляныя цэркаўкі, больш падобныя на каплічкі

Як быццам «папрацавала» машына часу: на першым плане цалкам сучасная прыстань, а на другім – казематы страшных 30-х гадоў мінулага стагоддзя

«Ашчадны банк Расіі» ў мястэчку Кемь больш падобны на завадскую касу

>         

 

Як жа без беларусаў? Ніяк нельга. Зрэшты, «натапталі» тут шмат хто…