А чацвёртай рана гарадзенцы і украінцы, землякі памежніка Віктара Усава, ўзгадвалі пачатак вайны

|

Сёлета памінальная акцыя сабрала больш за сто чалавек. Акрамя моладзі і гарадзенскіх памежнікаў да акцыі далучыліся прадстаўнікі ўкраінскага горада Нікапаль, што прыехалі ў Гродна з афіцыйным візітам.

Адзiн з iх Аляксандр Роліч, якi мае беларускія карані. 

 

“Для нас вельмі важна быць у Гродне ў гэты дзень. Мы прыехалі па той прычыне, што на Гарадзеншчыне знаходзіцца застава імя Усава. А Віктар Міхайлавіч наш зямляк, нарадзіўся ў Нікапалі. Ён у свой час працаваў на заводзе, на якім цяпер працую і я. Сёлета мы адзначаем вялікую дату – 100 гадоў з дня нараджэння нашага земляка. І каб ушанаваць памяць Віктара Усава, мы прыехалі ў тое месца, дзе ён змагаўся і загінуў”.

Усяго ў Гродна прыехала больш за 40 прадстаўнікоў з Днепрапятроўскай вобласці – ветэраны і былыя пагранічнікі. 21 чэрвеня яны  наведалі Брэсцкую крэпасць, а  з Гродна  паедуць на экскурсію на заставу імя Усава.