Дзе гарадзенцы ўжо 1 ліпеня змогуць зняць новыя грошы?
Спісы банкаматаў, у якіх можна зняць грошы ўзору 2009 года (гэта значыць, дэнамінаваныя) банкі павінны будуць публікаваць на сваіх сайтах і абнаўляць іх у рэжыме рэальнага часу. З новымі грашыма больш за ўсіх пашанцуе кліентам Беларусбанка (і банкаў-партнёраў), перадае FINANCE.TUT.BY.
“Пачынаючы з 2016/07/01 года банкаматы ААТ “АСБ Беларусбанк” будуць выдаваць грашовую наяўнасць толькі узору 2009 года, – гаворыцца на сайце банка. – Загрузка усіх банкаматаў банкнотамі ўзору 2009 года з абавязковай загрузкай названых прылад банкнотамі наміналам 5 рублёў будзе забяспечана да канца дня 1 ліпеня 2016 года”.
Але ў першую чаргу загрузяць тыя прылады, якія карыстаюцца павышаным попытам у кліентаў.
Белгазпрамбанк пакуль плануе загрузіць новыя грошы ў чатыры банкамата, сярод якіх і банкамат у Гродзенскай абласной дырэкцыі на вул. Горкага, 60.
Прыёрбанк у Гродне адвязе дэнамінаваныя купюры ў 29 банкаматаў. Поўны спіс па ўсіх гарадах можна спампаваць на сайце банка. Таксама банк просіць кліентаў “не ствараць ажыятаж і чэргі ў банкаматы, загружаныя новымі купюрамі 1 ліпеня 2016. З часам усе прылады будуць выдаваць і прымаць грошы новага ўзору”.
Адрасы банкаматаў “Прыёрбанку” у Гродне:
1. пр. Касманаўтаў, 100
2. вул. Дзяржынскага, 108
3. вул. Маставая, 37
4. вул. Савецкая, 18
5. пр. Я. Купалы, 49
6. БЛК, 44
7. вул. Брыкеля, 8
8. пр. Касманаўтаў, 100
9. вул. Горкага, 91
10. вул. Антонава, 2
11. вул. Паповіча, 14
12. пр. Касманаўтаў, 66
13. вул. Горкага, 91
14. пр. Кляцкова, 3б
15. вул. Ліможа, 30
16. пр. Касманаўтаў, 81
17. вул. Чайкінай, 51
18. вул. Горкага, 24
19. пр. Касманаўтаў, 100
20. вул. Малышчынская, 25
21. вул. Ціміразева, 8
22. вул. Славінскага, 4
23. вул. Славінскага, 4
24. вул. О. Соламавай, 131
25. пр. Кляцкова, 21б
26. пр. Я. Купалы, 82а
27. вул. Перамогі, 41
28. вул. Агінскага, 22
29. зав. Дзяржынскага, 23
Не варта бегчы за купюрамі без нулёў і адразу пасля наступлення 1 ліпеня. З 23.00 30 чэрвеня і да раніцы 1 ліпеня карткі і банкаматы ў краіне працаваць не будуць.
Банкаматы не могуць адначасова выдаваць новыя і старыя грошы. Манеты банкаматы не будуць выдаваць ніколі! Самай папулярнай купюрай, якую будуць выдаваць банкаматы, – 5 рублёў (эквівалент цяперашніх 50 тысяч). А вось самыя буйныя новыя грошы – 200 і 500 рублёў – можна будзе атрымаць у банку толькі па замове.