Больш за 500 спартсменаў прыехалi ў Гродна змагацца за пуцёўкі на Алімпіяду
Менавіта ў Гродне некаторыя са спартсменаў, якія дагэтуль знаходзіліся ў цені, маюць шанец даказаць сваю здольнасць прадстаўляць краіну на міжнародных спаборніцтвах. Каб пазбегнуць старонніх вачэй, нацыянальны адбор ўпершыню за апошнія гады праводзіцца закрыта.
align=”” width=”725″ height=”544″ >
Адкрываў спаборніцтвы старшыня Еўрапейскай асацыяцыі лёгкай атлетыкі Свен Арнэ Хансэн.
“Я ўражаны ўбачаным, усё арганізавана на высокім узроўні. Спадзяюся, вынікі ў спартсменаў будуць такія ж высокія, як арганізацыя. Мне б хацелася многіх убачыць праз пару месяцаў на Алімпійскіх гульнях”.
Таксама кіраўнік асацыяцыі адзначыў, што Гродна можа ў будучыні прэтэндаваць на моладзевы чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы. Варта адзначыць, што Гродна ўжо ў 10-ы раз прымае чэмпіянат краіны.
У першы дзень у некаторых дысцыплінах былі адразу разыграны медалі. Гарадзенцы без узнагарод не засталіся. Другое месца ў спартыўнай хадзьбе заняў Аляксандр Ляховіч.
“Зараз у мяне не такі добры фізічны стан, які быў раней, да траўмы. Сёння я стаў другім на чэмпіянаце краіны і, хутчэй за ўсё, буду прадстаўляць Гарадзеншчыну на Алімпіядзе. Але ў мяне ёсць яшчэ час палепшыць свае вынікі. Мая мэта – паехаць у Бразілію і праславіць не толькі Беларусь і Гарадзенскую вобласць, але і маю родную вёску Вараняны, што ў Астравецкім раёне”.
Усяго за ўзнагароды і пуцёўкі на Алімпійскія гульні пазмагаюцца больш за 500 спартсменаў. Сярод іх будзе разыграна каля 40 камплектаў узнагарод. Чэмпіянат працягнецца да 25 чэрвеня.