“Нарабіў я дзялоў і зараз тры гады буду без правоў”. П’яны гарадзенец ноччу ўляцеў у кінатэатр
“Сотку гэты хлопец дакладна ехаў. На скрыжаванні яго падкінула і ён уляцеў у кінатэатр. Пашанцавала, што кiроўца не збіў маладую пару, якая стаяла побач з будынкам“, – распавёў відавочца аварыі.
Сам кіроўца аўтамабіля сваю віну прызнаў і ўжо рыхтаваўся да пазбаўлення правоў. Адзінай яго просьбай было, каб пабіты аўтамабіль прыгналі пад дом па вул. Дубко. Супрацоўнікі ДАІ не пайшлі на саступкі маладому чалавеку і павезлі аўтамабіль на штрафстаянку.
Сябар уладальніка BMW распавёў, што кіроўца ўрэзаўся ў кінатэатр, бо адмовілі тармазы. Парамантаваць iх гора-кіроўцу нагадвалі доўга, але ў яго “не было часу”.
З-за аварыі сур’ёзна пацярпеў аўтамабіль, бардзюр, электрычны шчыт і дзверы ў кінатэатр.
align=”” width=”725″ height=”544″ >