Чырвоны Крыж ратуе гараджан ад спёкі – раздае бясплатна ваду

|

На акцыю людзі рэагавалі па-рознаму: пыталіся, што за дэгустацыя, колькi каштуе, цi чыстая вада і г.д. Пакуль падобныя мерапрыемствы для гарадзенцаў яшчэ нязвыклыя. Але ад вады ніхто не адмаўляюцца і падыходзілі гараджане актыўна.

 

 

У суботу, 25 чэрвеня, валанцёры раздалі больш за 30 літраў вады. У нядзелю жадаючых выпіць вады было не менш.


“Мы рэагуем на спякоту і многія гараджане адзначаюць, што своечасова. Падыходзіць шмат дзяцей і пенсіянераў. Наша мэта – раздаць максімальную колькасць вады. На гэтыя выходныя мы нарыхтавалі больш за 100 літраў і стараемся стаяць у самых шматлюдных месцах. Пакуль спрабуем на Савецкай вуліцы”, – распавёў прадстаўнік атрада хуткага рэагавання Чырвонага крыжа Валерый Краеўскі.

 

 

На працягу ўсяго летняга перыяду пры тэмпературы звыш 30°C валанцёры будуць выходзіць у горад і раздаваць гарадзенцам пітную ваду.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >