Кавалевіч пасля нічыі са “Слуцкам”: “Кавалёнак у 38 гадоў рухаецца лепш за моладзь”
Перад гульнёй гарадзенцы сутыкнуліся з сур’ёзнымі праблемамі. Замест Сасноўскага, які выбыў з-за дыскваліфікацыі, жоўта-зялёных на матч супраць случчан выводзіў Павел Савіцкі. Таксама з-за траўмаў не змаглі прыняць удзел у матчы Бебе, Васілюк і Васькоў.
У першым тайме гульня праходзіла ў асноўным у цэнтры поля, дзе назіралася шмат фалоў і барацьбы. З-за надвор’я, якое ў гэты вечар было вышэй за +30°C, суддзі даводзілася спыняць матч, каб гульцы маглі папіць вады.
Першыя сур’ёзныя моманты паўсталі каля варот сапернікаў толькі ў канцы тайма. Спачатку абаронцы “Слуцка” заблакавалі небяспечны ўдар Савіцкага, а праз дзве хвіліны госці не здолелі забіць з выгаднага становішча. Мяч пасля ўдару Лявіцкага Курганскі адбіў, а на дабіванні Перапечку не хапіла дакладнасці, каб трапіць у вароты “Нёмана”.
У другім тайме гульню “Нёмана” ўзмацніў Савасцьянаў, а пасля Кавалёнак і дэбютант Сарокін. Вось толькі карціна гульні практычна не змянілася. Каманды мала атакавалі і гулялі ў асноўным у цэнтры поля. У выніку супернікі так дагулялі і да канца асноўнага часу.
26 чэрвеня, “Нёман” – “Слуцк” – 0:0
Пасля матчу галоўны трэнер “Нёмана” Ігар Кавалевіч раскрытыкаваў сваю каманду і сказаў, што чакае перапынку, каб узмацніцца.
“На жаль, перад гульнёй сутыкнуліся з вялікімі стратамі. Бебей, Васілюк, Васькоў, Сасноўскі – значныя страты. Каманда пакідае жадаць лепшага ў плане фізпадрыхтоўкі. Павольна гуляем у цэнтры поля. Калі Кавалёнак рухаецца лепш за моладзь – гэта пра нешта гаворыць. Будзем чакаць перапынку каб узмацніцца. Усё што маглі – мы паказалі. І пасля 75-й хвіліны каманда проста стамілася. Нічыя заканамерны вынік. Ва ўзмацненні маюць патрэбу абсалютна ўсе пазіцыі. Цэнтральную вось трэба ўзмацняць. Паглядзіце, як павольна граем і прымаем рашэнні ў цэнтры поля”.
Наступны матч “Нёман” правядзе на выездзе 2 ліпеня, дзе сустрэнецца з наваполацкім “Нафтанам”. Гульня будзе цікавая па дзвюх прычынах. Першая – для Ігара Кавалевіча “Нафтан” з’яўляцца камандай, дзе ён пачаў свой трэнерскi шлях. Другая – “Нёман”, які ідзе на апошнім месцы, адстае ад “Нафтана” ўсяго на адно ачко.
align=”” width=”725″ height=”493″ >