У суботні вечар 26 чэрвеня гарадзенцы раз-пораз азіраліся на равучыя гукі матораў. Нібы зграя ільвоў на Савецкую плошчу накіроўвалася калона дрыфт-караў, а ўжо праз пару хвілін плошча ператварылася ў выставу супермагутных балідаў. Утварылася цэлая чарга з жадаючых бліжэй убачыць аўто і пазнаёміцца са знакамітымі пілотамі. Пасля кароткай фотасесіі і зносін з гледачамі гоншчыкі адправіліся назад у техпарк, каб хаця б крыху адпачыць перад заездамі.
Нядзеля 27 чэрвеня выдалася гарачым. Пілоты з самай раніцы абкатвалі трасу. У адрозненне ад мінулых гадоў, арганізатары вырашылі змяніць звыклую пляцоўку гродзенскага аэрапорта на новую лакацыю. Траса размясцілася на паркоўцы ГЦ Oldcity. Папярэдне сцерлі старую разметку паркоўкі і прыбралі знакі. З лішняга засталіся толькі асвятляльныя слупы, якія адгарадзілі жалезабетоннымі блокамі.
Як прызналіся гоншчыкі, у гэтым годзе канфігурацыя трасы была досыць складанай, пры гэтым пакрыццё нашмат лепш, чым у Абухаве, што дазволіла зрабіць шоў больш відовішчным. Трыбуны размясцілі з ценявога боку гандлёвага цэнтра, хоць гэта не моцна ратавала ад трыццаціградуснай спёкі.
Гродзенскі этап сабраў каля 20 гоншчыкаў, тры з якіх з’яўляюцца нашымі землякамі. На трасу выехалі не толькі беларусы, але і гоншчыкі з Расіі і Украіны. У гэтым годзе гродзенцы не змаглі пабачыць заезды Аляксея Вішнеўскага, які цяпер штурмуе пяскі «Дакара» ў складзе каманды «МАЗ». Затое гэты год падарыў аматарам дрыфту сустрэчу з Сяргеем Кабаргіным – пілотам Russian Drift Series з каманды Evil Empire, які даваў вугла на сваёй футурыстычнай 800-моцнай Toyota Supra, коштам больш за паўмільёна долараў.
После непродолжительного брифинга был дан старт заездов ТОП-16. Рев мотора, клубы дыма, покрышки уходили в утиль, как бабушкины пирожки в воскресное утро. Вот уже на трассе лежит чей-то бампер. Дрифт – не контактный вид спорта, но иногда в погоне за сантиметрами (чем ближе к противнику едет пилот, тем больше он получает балл) ребята перебарщивают, после чего на трассе остаются детали экстерьера, а сами нарушители личностного пространства подвергаются штрафным санкциям. Помимо парочки незначительных поломок на протяжении всех гонок ни одна машина не понесла серьезного урона, что позволило избежать задержек и сохранить заданную динамику.
Пасля нядоўгага брыфінгу быў дадзены старт заездаў ТОП-16. Роў матора, клубы дыму, шыны сыходзілі ва ўтыль, як бабуліны піражкі ў нядзельную раніцу. Вось ужо на трасе ляжыць чыйсьці бампер. Дрыфт – не кантактны від спорту, але часам у пагоні за сантыметрамі (чым бліжэй да суперніка едзе пілот, тым больш ён атрымлівае балаў) хлопцы перагінаюць, пасля чаго на трасе застаюцца дэталі экстэр’ера, а самі парушальнікі асабістай прасторы падвяргаюцца штрафным санкцыям. Акрамя парачкі нязначных паломак на працягу ўсіх гонак ні адна машына не панесла сур’ёзнага ўрону, што дазволіла пазбегнуць затрымак і захаваць зададзеную дынаміку.
Акрамя Сяргея Сака ў ТОП-16 патрапіў і Кірыл Радчанка – мінскі пілот сіняга BMW ў кузаве Е30 пад нумарам 69. “Я ўдзельнічаю даўно, машына зведала цэлы шэраг пераробак, і пасля этапу ў Гродне стала відавочна, што ёсць яшчэ над чым папрацаваць і паламаць галаву”, – прызнаўся Кірыл. Разам з гарачым надвор’ем Кірыл адзначыў не менш гарачую барацьбу за выхад у фінал этапу, куды ён не змог прайсці. Але Кірыл не хвалюецца і ўжо накіраваны на заезды ў Лагойску, дзе ён плануе паказаць прыгожы дрыфт з вялікай колькасцю дыму.
Беручы пад увагу ўсю жорсткую барацьбу, да фіналу другога этапа дайшлі: Дзмітрый Нагула, Сяргей Кабаргін і Сяргей Сак. Пасля некалькіх заездаў у фінале сышліся Кабаргін і Сак, пасля чаго прадстаўнік піцерскай дрыфт-сцэны застаўся на другім месцы, галоўны вытворца дыму Дзмітрый Нагула – трэці, першае месца заняў мінчук.