Заявiць пра тайскі бокс і дапамагчы хворым дзецям. У Гродне ўпершыню прайшла выстава ўдарных карцін

|

З дапамогай такіх работ спартсмен хоча паказаць новы, эстэтычны бок тайскага боксу і заклікаць Міжнародны Алімпійскі камітэт уключыць гэты від спорту ў праграму спаборніцтваў.


“Мэта акцыі – звярнуць увагу на тое, што тайскі бокс гэта вельмі прыгожы від спорту. Што ён годны быць уключаным у Алімпійскія дысціпліны. Шмат беларускіх спартсменаў дасягнулі вялікіх вынікаў у тайскім боксе і, мне здаецца, калі гэты від спорту быў бы на Алімпіядзе, то наша зборная была б адназначна ў лідарах”, – сказаў Рынат.

 

У час мерапрыемства баксёр правёў паказальны бой з чэмпіёнкай свету Юліяй Хакавай, а потым прадэманстраваў гарадзенцам тэхніку малюнка на баксёрскай грушы. Таксама кожны жадаючы мог з дапамогай фарбы i удараў памаляваць.

 

 

Пасля выставы работы будуць выстаўлены на аўкцыён, грошы ад якога пойдуць на лячэнне трохгадовай Алены Стацевiч, якая пакутуе ад анкалагічнага захворвання.


“Гэта акцыя і для цяжка хворых дзяцей, яны таксама байцы і іх трываласці і характару можа пазайздросціць кожны баксёр, бо дзеці кожны дзень вядуць бой са сваёй хваробай. Усе выручаныя грошы пасля аўкцыёну мы адправім разам з цэнтрам “ПОРА” маленькай Алене”, – дадаў Рынат.