Нас усіх перапішуць

|

На форме перапіснога ліста існуе надпіс «Прыватнасць гарантуецца атрымальнікам інфармацыі», і ніхто – ад старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэту да перапісчыка – не мае права распаўсюджваць звесткі, якія змяшчаюцца ў перапісным лісце. Прозвішча рэспандэнта павінны пытаць толькі на этапе збору інфармацыі для таго, каб не пераблытаць перапісныя лісты. Па меры апрацоўкі перапісных лістоў прозвішча выдаляецца.

 

Мы павінны ведаць, што персанальныя дадзеныя, якія ўносяцца ў перапісныя лісты, запісваюцца выключна са слоў рэспандэнтаў, і не патрабна кожнае свае слова падмацоўваць «паперкамі».

 

У перапісны ліст уключана 37 найболей важных пытанняў, адказы на якія дазволяць атрымаць падрабязную дэмаграфічную, нацыянальную, культурную і сацыяльна-эканамічную характарыстыку насельніцтва. Напрыклад, пытанні аб узросце, стане ў шлюбе, месцы нараджэння, аб узроўні адукацыі, грамадзянстве, валоданні мовамі, занятасці, крыніцах сродкаў, жыллёвых умовах і г.д.

 

Пытанне аб нацыянальнасці ўключана таму, што «перапіс» – гэта адзіная крыніца інфармацыі аб нацыянальным складзе насельніцтва краіны.

 

У параўнанні з 1999 годам у праграме перапісу з’явіліся новыя пытанні: пра унутраную і знешнюю міграцыю насельніцтва, а таксама пытанні маятнікавай міграцыі для вывучэння фармавання працоўных рэсурсаў на ўзроўні адміністрацыйных раёнаў, гарадоў, пасёлкаў гарадскога тыпу.

 

Як пазнаць перапісчыка і выпадкова не пусціць у кватэру злачынца? Кожны перапісчык павінен мець пасведчанне і спецыяльныя «знакі адрознення»: значок і партфель з лагатыпам.

 

З 1 па 30 кастрычніка 2009 года ў Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь будзе арганізаваная праца «гарачай тэлефоннай лініі». Першыя папярэднія вынікі перапісу будуць вядомыя ўжо ў 2010 годзе.

Фота http://sibkray.ru