Лето с КИНЕМО. Фестиваль немого кино и живой музыки снова приедет в Гродно
Музыкі будуць граць у рэжыме рэальнага часу, афарбоўваючы сваёй музыкай кінакарціну стогадовай даўніны, а гледачы стануць часткай стварэння новага сплаву гуку і выявы.
Ад Мэльеса да Кітана. У Гродне беларускія музыкі агучылі класіку нямога кіно
У гэтым годзе гродзенцы ўбачаць фільм жахаў, камедыю і дэтэктыўны трылер, а фестывальная геаграфія пашырыцца дзякуючы музыкам з Варшавы Modular String Trio, якія парадуюць гасцей у першы дзень. Другі дзень будзе яшчэ больш чым астатнія прысвечаны Гродна: для тых, хто прыйшоў, зайграе вядомы гарадзенскі піяніст Аляксей Пятроў, а ў апошні дзень фестывалю можна будзе ўбачыць кінастужку ранняга Хічкока і пачуць першакласных кампазітараў і музыкаў, а таксама адных са стваральнікаў фестывалю Вольгу Падгайскую і Віталя Эпава.
У дворыку па-сапраўднаму смачную каву будуць варыць для гасцей “Кинемо” хлопцы з “Наша Кава”.
Праграма
8 ліпеня / 22:00
ПРЫВІД ОПЕРЫ | The Phantom of the Opera
ЗША, 1925, 92 хв.
рэж. Руперт Джуліян
У ролях: Лон Чэйні, Мэры Філбін, Артур Эдмунд Кэр’ю, Норман Кэры
У парыжскім оперным тэатры адбываюцца загадкавыя і палохаючыя рэчы. Забіты асвятляльнік, у зале пасярод спектакля абвальваецца велізарная люстра, у час прэм’еры прыма губляе голас і яе даводзіцца замяніць малавядомай харысткай…
Музыка: Modular String Trio / Варшава
9 ліпеня / 22:00
САРАМЛІВЫ | Girl Shy
ЗША, 1924, 77 хв.
рэж. Сэм Тэйлар, Фрэд С. Ньюмаер
у галоўнай ролі – Гаральд Лойд
Гаральд Мідоўз — сарамлівы халасцяк, які заікаецца ды працуе краўцом – пакутуе ад балючай сарамлівасці перад жанчынамі. Аднойчы ён сустракае дзяўчыну Мэры, без памяці ўлюбляецца ў яе, але неўзабаве даведваецца, што яна збіраецца выйсці замуж за іншага.
Музыка: Аляксей Пятроў (фортэпіяна) / Гродна
10 ліпеня / 22:00
ЖЫХАР | The Lodger
Вялікабрытанія, 1927, 90 хв.
рэж. Альфрэд Хічкок
У ролях: Мары Олт, Артур Чэсні, Джун, Малкальм Кін
У Лондане аб’явіўся новы серыйны забойца, які нападае па начах на маладых бландынак і пакідае на месцы злачынства шматкі паперы з подпісам “Мсціўца”. У той час, як увесь горад узбуджаны гэтымі падзеямі, у адным з дамоў з’яўляецца мужчына з прыкметамі нервовай хваробы і здымае там пакой. Уладальнікі дома, іх дачка Дэйзі і яе каханы Джо, паліцэйскі, які расследуе серыю забойстваў, звяртаюць увагу на дзіўныя паводзіны новага жыхара…
Музыка: Вольга Подгайская, Віталь Эпаў / Мінск
Месца правядзення: Унутраны дворык Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі, вул. Замкавая 16
Цана ўваходнага білета на адзін паказ: загадзя – 5 б.р. / 50 000 б.р., у дзень паказу – 6 б.р. / 60 000 б.р.
Квіткі можна набыць у касе музея загадзя і ў дзень мерапрыемства.
Каса працуе: штодня з 10:00 да 17:30, тэл.: 74 48 89
Колькасць квіткоў абмежаваная.
Даведкі па тэлефонах: + 375 44 5756778 , +375 29 7885194
Вітаюцца: цёплая адзенне, кілімкі для тых, хто не хоча сядзець на крэслах.