У Гродне на вуліцы Таўлая знайшлі труп пенсіянера

Жанчына, якая бачыла пенсіянера яшчэ жывым, казала, што стары прасіў у свайго сябра, каб той завёў яго дадому. Але таварыш не дапамог.


“Я ў 11 раніцы ішла, а ён выпіваў са сваім таварышам і прасіў у таго дапамогі. Але той усё адкладваў на потым. Калі я ішла назад, стары ўжо быў адзін і проста ляжаў. Калі ўвечары пайшла на агарод, то ўбачыла там хуткую і мiлiцыю. Зразумела адразу, што пенсіянер памёр”.


 

Людзі, якія маюць агароды каля таго месца, дзе памёр пенсіянер, распавядаюць, што там рэгулярна распіваюць спіртныя напоі бяздомныя ды проста аматары алкаголю. Памерлага старога там бачылі часта.

 

 

Сталых людзей, якія вядуць бадзяжны лад жыцця, немагчыма забраць на суткі. У Доме начнога знаходжання сцвярджаюць, што такія людзі павінны прыходзіць туды добраахвотна, але паколькі там нельга выпіваць, многія не вытрымліваюць рэжыму і сыходзяць зноў у бадзяжніцтва.

 

Стары, які памёр на Таўлая, апошнім часам неаднаразова быў заўважаны супрацоўнікамі міліцыі, на яго складаліся пратаколы за распіццё ў публічным месцы, але, відаць, на яго гэта не паўплывала.