“Убачыць грандыёзную будоўлю і зарабіць грошай”. Навошта студэнты едуць на будаўніцтва Беларускай АЭС

|

Там ужо працуюць вахтавым метадам 16 студэнтаў. З 1 ліпеня да іх далучыюцца яшчэ 27 будучых інжынераў-будаўнікоў.


“У першую чаргу хлопцы едуць на такую вялікую будоўлю, каб набрацца вопыту. Увесь наш атрад – гэта будучыя спецыялісты. Таксама шмат хто едзе, каб зарабіць грошы, а там плацяць добра. Усе задаволеныя, што патрапілі на такую будоўлю, якую не кожнаму дадзена ўбачыць”, – распавёў камандзір студатрада Аляксей Ламашэвiч.


 

Акрамя будаўніцтва ў будгарадку для хлопцаў будуць праходзіць спартыўныя і забаўляльныя мерапрыемствы. Са слоў студэнтаў, якія летась былі на будоўлі АЭС, у Астраўцы таксама стала нашмат больш прывабных дзяўчат.

 

“Я сам прыняў рашэнне паехаць на АЭС. Кажуць, там будзе шмат моладзі не толькі з Беларусі, але і з Расіі. Сам я аматар футбола, спадзяюся, там змагу гуляць. Мне здаецца, што лепш правесці лета сэнсоўна, чым проста сядзець дома”, – сказаў Арцём.


align=”” width=”725″ height=”544″ >

 

Студэнты едуць працаваць перадусім падсобнымі рабочымі.

 

“Асабіста я вырашыў адправіцца, бо гэта бясцэнны досвед – пабываць на такой грандыёзнай будоўлі. Вельмі вялікія аб’екты – усё можна даступна ўбачыць. Мае чаканні – атрымаць вопыт, а таксама адпачыць і завесці новыя знаёмствы”, – сказаў Уладзіслаў.

 

 

Студэнты будуць працаваць у Астраўцы да канца жніўня. Па кантракце, аклад падсобнага рабочага на будоўлі будзе складаць 500 рублёў (былых 5 млн).