КАЛІНІНГРАД ГАТОВЫ ЎКЛАДАЦЬ ГРОШЫ Ў «СОЕВЫ ПРАЕКТ»

|

Калінінградскія інвестары гатовыя ўкласці ў гэты праект 150 млн. еўра. Мы пацікавіліся «соевым пытаннем» у доктара-дыетолага, наколькі карысна, ці, наадварот, небяспечна ўжыванне соі ў рацыёне чалавека. І вось пра што даведаліся: «Соя значна пераўзыходзіць шматлікія іншыя расліны, у тым ліку алейныя і зерневыя, па ўтрыманні бялка. У соі ўтрымоўваецца прыблізна 40% белка, 20% тлушча, 20% вугляводаў, 10% воды, 5% клятчаткі і 5% попелу. Алей соі адрозніваецца высокім утрыманнем фізіялагічна актыўных і незамяняльных для чалавека тлустых кіслот (лінолевай, алеінавай, ліналенавай і інш.). Соевы бялок добра засвойваецца арганізмам. Акрамя таго, соя рэкамендуецца як дыетычны прадукт пры дыябеце».

Шырока выкарыстоўваецца соя і для тэхнічных мэт – у мылаварнай, лакафарбавай, тэкстыльнай, хімічнай і іншых галінах прамысловасці. З яе вырабляюць пластмасу, кляёнку, лінолеум і шматлікія іншыя тавары. А

ле вось наколькі такое прадпрыемства небяспечна для асяроддзя, доктар, вядома, не адказаў: «Не маю такой кампетэнцыі!».

Л.Леонт