“У Гродне быў апошні шанец”. З’явілася відэа з чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы

|

Чэмпіянат у Гродне быў вызначальным для спартсменаў. Па выніках выступлення была сфарміравана зборная, якая з 6 лiпеня будзе выступаць на чэмпіянаце Еўропы ў Амстэрдаме, а пасля лепшыя з іх – на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра.

 

На чэмпіянаце Беларусі на першым месцы з недасягальным адрывам ад астатніх каманд у 106 ачкоў размясціліся спартсмены Брэсцкай вобласці (488,75 ачкоў). За імі гарадзенцы (382 ачкоў). На трэцяе месца вырваліся лёгкаатлеты Магілёўскай вобласці (348,0 ачкоў). 

 

На рахунку нашых атлетаў 8 залатых, 11 сярэбраных і 9 бронзавых медалёў.

 

 

Варта адзначыць, што 10 гадоў запар у Гродне праводзяцца галоўныя старты краіны па лёгкай атлетыцы. Усё таму, што ў горадзе над Нёманам створана лепшая база для спартсменаў. Магчыма, у бліжэйшыя гады горад атрымае і нешта большае.