Гарадзенец збіў трох падлеткаў, бо яму не спадабаліся іх фрызуры

Як распавялі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама, дзякуючы граматна арганізаваным дзеянням супрацоўнікаў міліцыі пошук “па гарачых слядах” скончыўся затрыманнем падазраванага. Ім аказаўся 18-гадовы беспрацоўны і раней несудзімы гарадзенец. Малады чалавек быў цвярозы і свае паводзіны патлумачыў тым, што яму не спадабаліся прычоскі мінакоў.  Менавiта з-за гэтага ён i вырашыў іх збіць.

 

Вядома, што ў маладых гарадзенцаў сапраўды былі незвычайныя прычоскі з чупрынамі.

 

Супраць буйнага хлопца заведзена крымінальная справа па артыкуле “хуліганства” (339 КК). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ажно да пазбаўлення волі да трох гадоў.

 

Фота ілюстрацыйнае