Байкеры з дзевяці краін зладзілі ў Гродне “Парад агнёў”

|

Калона матацыклістаў праехала ад базы адпачынку “Дом рыбака” ў Каробчыцах праз вуліцу Суворава і Стары мост, далей па Вялікай Траецкай і Віленскай, аб’ехалі цэнтр па 17 верасня і Ціміразева, ды рушылі назад па Ажэшкі, Сацыялiстычнай і Кірава, адтуль ізноў на мост і па Савецкіх памежнікаў ды Соламавай на выезд з горада і зноў у “Дом рыбака”.

 

 

Паглядзець на тэхніку і пагаварыць з яе ўладальнікамі гараджане змогуць у суботу 9 лiпеня ў сярэдзіне дня на набярэжнай Нёмана, непадалёк ад “Карчмы ля прычала”.

 

У гэты ж дзень байкеры зладзяць на вуліцах Гродна “Парад нацый”. У 15.30 калона праедзе па маршруце: Маставая – Падольная – Камсамольская – Падгорная – Баторыя – Маставая – Гарнавых – Суворава – “Дом рыбака”.

 

Фестываль “Goldwing” у Беларусі праходзіць штогод. Такія злёты праводзіліся пераважна ў Бресте. У гэтым годзе арганізатары вырашылi паказаць гасцям прыгажосці і іншых беларускіх гарадоў.

 

Фота: Ян Лялевіч, Руслан Кулевіч