“Купальскія мары”: гарадзенскі бар Werden на дзень ператварыўся ў пляцоўку творчасці і дабрачыннасці

|

Гэта ўжо другая імпрэза, якую арганізаваў хоспіс, каб дапамагчы дзяўчынцы.

 

З самай раніцы ў гастрабары Werden прайшлі майстар-класы для дзяцей па маляванні беларускіх арнаментаў на торбачках, а таксама майстар-класы па роспісу пернікаў цукровай глазурай.

 

Бліжэй да абеду каля бара праходзіла чытанне на дыване: дзецям чыталі беларускія легенды звязаныя з Купаллем. Таксама ў дзяцей была магчымасць зрабіць драўляныя лыжкі сваімі рукамі і павучыцца правільна секчы сякерай.

 

У другой палове дня прайшоў майстар-клас па беларускіх танцах і пляценню вянкоў. Увечары ж выступіў “Дуэт Агата”: Ірэна Катвіцкая і Аляксей Варсоба. А ў 23.00 для гарадзенцаў пачнецца квэст-гульня “шуканне чырвань-кветкi”.

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >

 


 

Фота: Руслан Кулевіч, Ян Лялевіч