Праваслаўныя вернікі прайшлі Хросным ходам па вуліцах Гродна

|

Шэсце па вуліцах Гродна пачалося ў 8.45 ад Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Па шляху да вернікаў далучаліся прыхаджане ад Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы і ад Свята-Марфінскай царквы.

 

 

Ужо ў 10.00 пачалася літургія ў верхнім храме Сабора Усіх Беларускіх Святых, святочнае набажэнства ўзначаліў архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемiй.

 


“У чарговы раз мы прайшліся па старажытным горадзе і паказалі, што хрысціянства з’яўляецца неад’емнай часткай нашага жыцця. Так можна судзіць і аб праваслаўi на Гарадзеншчыне і ў Беларусі. Вядома, наша краіна перажыла старшныя ганенні на царкву, гэта была адна з самых атэістычных рэспублік Савецкага саюза і наш Машэраў казаў, што мы першымі пакажам апошняга папа па тэлевізары. Гэта ўсё сышло ў мінулае, але раны гэтага перыяду нашага жыцця яшчэ засталіся. Мы сёння робім толькі першыя крокі ў новым напрамку і святары маладыя, і прыхаджане, яны ўсё яшчэ вучацца царкоўнаму жыццю і, вядома ж, мы вучымся на сваіх памылках”, – адзначыў архіепіскап.

 

 

Пасля літургіі адбылася сустрэча моладзевых брацтваў гарадзенскіх храмаў.

 

Штогадовае святкаванне Сабора Усіх Беларускіх Святых было вырашана ўнесці ў царкоўны каляндар 3 красавіка 1984 года. Рашэнне было прынята Святым Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы па ініцыятыве мітрапаліта Мінскага і Беларускага Філарэта (Вахрамеева).

 

align=”” width=”725″ height=”544″ >