«Гэта – наша, гарадзенская, тэма…»

|

Мерапрыемства – юбілейнае, прысвечанае 70-годдзю ўваходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну.

Сябра Руху за Свабоду Эдвард Дмухоўскі сказаў: «Сэнс мерапрыемства, якое арганізавалі менавіта гарадзенцы, бо гэта наша тэма, бо нам баліць, таму што наш горад уступіў у Другую сусветную вайну 1 верасня 1939 году, а не 22 чэрвеня 1941 году. У нашым горадзе ў верасні 1939 году былі баі, гарэлі танкі, гінулі людзі, іх забівалі, расстрэльвалі… Гэта вельмі вострая тэма для нас і балючая…»

 

У вечарыне прынялі ўдзел гісторыкі Зміцер Люцік, Алесь Смалянчук, Антон Астаповіч, журналіст Анджэй Пачобут, пісьменнік Васіль Якавенка, бард Валеры Руселік. Вечарына доўжылася амаль 3 гадзіны.

>

Фота Янкі Лялевіча