Англійскаму спартсмену Гарадзеншчына нагадала Англію. 50 гадоў таму

|

Іэн Бэры з Уiнчэстэра прыбег першым у катэгорыі 40-49 гадоў, абагнаўшы старшыню ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Алега Андрэйчыка.


“Я задаволены, што змагу з’ехаць з Беларусі з прызам, для мяне гэта вельмі важна. Што тычыцца марафону, то на ім была цікавая прыродная траса, мне яна спадабалася. Спачатку было трохі нязручна, калі быў толькі лес, але калі сталі з’яўляцца вёсачкі, я ўздыхнуў з палёгкай”, – кажа ангелец.

 

Iэн распавёў, што яму больш спадабалася бегчы па тэрыторыі Беларусі, бо яе частка – без рэкламы і высокіх будынкаў, не так, як у Літве і іншых краінах, дзе яму даводзіцца бегаць. Таксама спартсмен распавёў, што той кавалак Беларусі, па якім давялося бегчы, нагадаў яму родную Англію 50 гадоў таму.


“Усё вельмі прыгожа і чыста, усюды кветкі і культурныя людзі. Выглядае ўсё так, быццам людзі ганарацца сваім горадам і краінай”.


align=”” width=”725″ height=”544″ >

 

Для Іэна прыехаць на марафон было выклікам, бо трэба было атрымаць візу. Гэтак, яго калега з Германіі меў невялікую прыгоду – атрымаў у візавым цэнтры два пашпарты, замест свайго аднаго.


“У Беларусі я ўпершыню і вельмі задаволены, ужо паспеў паведаміць сваёй дзяўчыне, што краіна вельмі прыгожая і ёсць на што паглядзець. Дыстанцыя на ўсіх марафонах, на якіх я бегаю, амаль аднолькавая. Тут жа прыйшлося цяжэй. Па адчуваннях, я ўвесь час бег у гару – працяглы плаўны ўздым, невялікі спуск і зноў доўгі ўздым. Усё ж дыстанцыю я пераадолеў і ганаруся гэтым. Цяпер у мяне яшчэ адзін медаль у скарбонцы, на гэты раз з выдатнай краіны Беларусь”.