Хакейны “Нёман” рыхтуецца да новага сезону. Каманда сур’ёзна абнаўляецца
Перадсезонная падрыхтоўка на вуліцы ў каманды будзе доўжыцца да 17 ліпеня. Пасля хакеісты будуць займацца на лёдзе. Таксама ёсць верагоднасць, што на прагляд прыедзе яшчэ шэраг хакеістаў.
align=”” width=”725″ height=”544″ >
На 11 ліпеня склад гарадзенцаў выглядае наступным чынам:
Брамнікі: Максім Саманькоў, Віталь Трус.
Абаронцы: Аляксей Бадун, Ілля Казнадей, Артур Коврах, Андрэй Коршунаў, Сяргей Маркоўскі, Віталь Марчанка, Антон Пульвер.
Нападаючыя: Элвіс Біэзайс, Павел Баярчук, Артур Буйніцкі, Міхаіл Бучкiн, Вячаслаў Грэцкі, Яўген Дадонаў, Павел Дашкоў, Аляксандр Жыдкіх, Фёдар Качан, Арцём Кіслы, Вячаслаў Лісічкін, Раман Магдзееў, Аляксандр Маляўка, Сяргей Маляўка, Арцём Мянцюк, Мікіта Осіпаў, Гжэгаж Пасют, Мікіта Рэмезаў, Ягор Сцяпанаў, Артурс Шаўчэнка.
Што тычыцца страт, то ў камандзе няма амаль паловы леташніх гульцоў, у тым ліку і легіянераў. Вялікая верагоднасць і таго, што Крыстэка і Сэмана не будзе сёлета ў камандзе. А вось што тычыцца фінскіх легіянераў, то іх прыезд чакаецца да канца месяца.
“Працуем мы па плану, у камандзе ўсё добра. Прыязджаюць да нас і новыя гульцы. Вось зусiм нядаўна да нас далучыўся паляк Гжэгаж Пасют, і першыя ўражанні станоўчыя, вельмі добра гатовы функцыянальна. А як будзе на лёдзе, даведаемся вельмі хутка. Мне прадбачыцца, што ўсё будзе добра. У самы бліжэйшы час чакаецца прыезд і латышскага форварда” – сказаў галоўны трэнер каманды Сяргей Пушкоў
Навабранец каманды – Гжэгаж Пасют
Ужо 23 ліпеня “Нёман” правядзе першую гульню ў гэтым сезоне, праўда таварыскую. У Пінску гарадзенцы памераюцца сіламі з маскоўскім “Дынама”. А праз два дні ў Гродне каманда Сяргея Пушкова згуляе з “Лідай”.
У бліжэйшы час стане вядомы і каляндар Кубка Беларусі. Мяркуецца, што свой першы афіцыйны матч гарадзенская каманда правядзе 28 ліпеня.