У цэнтры ўвагі дактароў – дзеці Беларусі

|

На працягу двух дзён (17-18 верасня) яны абмяркоўваюць новыя медыцынскія тэхналогіі ў перынатальнай медыцыне, дыягностыцы і лячэнні розных дзіцячых захворванняў.

 

Акрамя спецыфічна медыцынскіх аспектаў рэалізацыі праграмы «Дзеці Беларусі» (праграма пачалася ў 2006 годзе і будзе доўжыцца да 2010-га), удзельнікі семінара закрануць праблемы выяўлення дзяцей, якія знаходзяцца у сацыяльна-небяспечным становішчы, рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў, арганізацыі медыка-псіхалагічнай дапамогі для дзяцей і падлеткаў.

 

Сёння дэлегацыя наведвае ААТ «Беллакт», якое з’яўляецца галоўным беларускім вытворцам прадуктаў для дзяцей і цяжарных жанчын. Тут адбудзецца прэзентацыя вытворчага працэсу і прадукцыі прадпрыемства.

Паводле інф. БелТА

Фота http://www.pravda-nn.ru