Конкурс – 4,5 чалавека на месца: хто з Гарадзеншчыны хоча трапіць у беларускі парламент?

|

У Гродзенскай вобласці на месцы ў новым парламенце прэтэндуюць трое дзеючых парламентарыяў: 60-гадовы былы начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Сягоднік (Ваўкавыская акруга № 48); 53-гадовы экс-старшыня Гродзенскага аблсавета Андрэй Навумовіч (Лідская акруга № 55); 53-гадовая Ала Сопікава, у мінулым дырэктарка адной са школ Слоніма (Слонімская акруга № 58).

 

Большасць жа вылучэнцаў – гэта новыя твары. Сярод іх – першы намеснік міністра ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі генерал-маёр Валянцін Міхневіч, дырэктарка музея “Замкавы комплекс “Мір” Вольга Папко, актывіст апазіцыі Іван Шэга. У Астравецкім раёне, дзе будуецца БелАЭС, аб дэпутацкіх амбіцыях заявілі старшыня райвыканкама Адам Кавалько і актывісты, якія выступаюць супраць будаўніцтва атамнай станцыі, першы намеснік старшыні Беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук і сябра АГП Мікалай Уласевіч.

 

Поўны спіс зарэгістраваных ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання (паводле сайта ЦВК)


Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пройдуць 11 верасня. Вылучэнне кандыдатаў палітычнымі партыямі і працоўнымі калектывамі працягнецца да 1 жніўня ўключна.