“Пабываць у Галівудзе”, не выязджаючы з горада: у Гродне з’явіцца свая Алея зорак

|

Усяго каля кінатэатра “Чырвоная зорка” з’явяцца 10 зорак, сярод якіх будуць Х’ю Джэкман, Кайлі Міноўг, Анджэліна Джолі і інш. Дызайн ўсіх работ дакладна паўтарае малюнак зорак на Алеі Славы ў Галівудзе. Адна з зорак будзе “пустая”, без імя. Яна ўвасабляе талент беларускіх дзяцей, якія сутыкнуліся з анкалогіяй. 

 

Такім чынам, пачынаючы з 19 ліпеня, у кінатэатры “Чырвоная зорка” кожны гарадзенец зможа “пабываць у Галівудзе”, не выязджаючы за межы горада.

 

Да пачатку мерапрыемства ўсе зоркі будуць схаваныя ад вачэй наведвальнікаў, а сама Алея зорак будзе абсыпаная пялёсткамі руж. Алею Славы адкрыюць адразу пасля таго, як прадстаўнікі КУП “Гроднааблкінавідэапракат” і цэнтра “ПОРА” ўрачыста перарэжуць стужку.

 

Далей на Алеі зорак выступяць пераможцы першынства Беларусі па бальных танцах сярод юніёраў Аляксандра Бузук і Мікіта Сенін, а таксама скрыпічны дуэт Dolce.

Мэтай дадзенага мерапрыемства з’яўляецца прыцягнуць увагу гарадзенцаў да праблемы анкахворых дзяцей і аказаць ім матэрыяльную і псіхалагічную падтрымку.

 

Кожны неабыякавы да праблемы анкахворых дзяцей зможа дапамагчы ім, даслаўшы дабрачынную СМС.

 

Афіцыйнае адкрыццё Алеі пройдзе 19 ліпеня, у 13:30.