“Футбол – не сахар” з Сяргеем Лявіцкім знялі ў Гродне

|

Частку чацвёртага выпуску праграмы “Футбол – не сахар” здымалі ў Гродне 25 чэрвеня, за дзень да матчу “Нёман” – “Слуцк”. Той матч скончыўся з нулямі на табло.


“Наш праект гэта праграма пра беларускі футбол праз прызму ФК “Слуцк”. У чацвёртым выпуску мы вырашылі пашырыць аўдыторыю і геаграфію. Так супала, што выязны матч каманды быў у Гродне, вырашылі не губляць магчымасць і папрасілі Сяргея Лявіцкага правесці экскурсію па родным горадзе. Пагаварылі – атрымалася душэўна. У Гродна немагчыма не закахацца. Пра эмоцыі случчан пакуль не магу нічога сказаць – гэта напрамак, які мы толькі пачалі развіваць, спадзяемся, што многім спадабаецца і мы працягнем у тым жа рытме”, – распавяла прэс-аташэ ФК “Слуцк” Наталля Жук.