Хакейны “Нёман” правядзе сустрэчу з заўзятарамі

|

Таксама ў заўзятараў будзе магчымасць узяць аўтограф і сфатаграфавацца з хакеістамі.

 

Варта адзначыць, што з панядзелка 18 ліпеня гарадзенская каманда ўжо выйшла на лёд, дзе праводзіць падрыхтоўку да маючых адбыцца таварыскіх гульняў.

 

 

Першую гульню чырвона-чорныя правядуць 23 ліпеня супраць маскоўскага “Дынама” ў Пінску. Гарадзенскія заўзятары плануюць падтрымаць каманду на гэтым матчы і ладзяць выезд. Пра гэта больш падрабязна можна даведацца ў групе.

 

Праз два днi 25-га ліпеня ў Гродне каманда Сяргея Пушкова згуляе з “Лідай”. А ўжо 28 ліпеня гарадзенцы на выездзе згуляюць свой першы матч у Кубку Салея. Супернікам “Нёмана” будзе ХК “Віцебск”.