“Сталіна на іх няма!”. ЖЭСаўцы завалілі спілаваным дрэвам любімыя градкi пенсіянеркі
“Дзесьці каля 12-й гадзіны ў наш двор прыйшоў чалавек з бензапілой і пачаў спілоўваць паламаную галіну з дрэва. Разам з чалавекам была дзяўчына, якая кіравала працай. Яна сказала, што з-за таго, што дрэва дало перакос пасля спілавання галіны, прыйшлося спілаваць яго цалкам. Акурат пад дрэвам з аднаго боку былі градкі, якія даглядае бабуля з нашага дома. Чамусьці рабочы паваліў дрэва менавiта на іх. Вельмі непрыемна, бо бабуля кожны дзень даглядала іх”, – кажа сведка падзеі Рыма.
Сама ж бабуля прыйшла на свой агарод, калі рабочых ужо не было. Ад убачанага яна ледзь не плакала і пачала сама выносіць з градкі велізарныя кавалкі дрэва.
“Паламалi шмат чаго, я вельмі незадаволеная. Проста быдла, няма на іх Сталіна, той бы ўжо даўно з імі разабраўся – расстраляў. Можна ж было спілаваць і нахіліць дрэва ў іншы бок, дык яны на маi градкi вырашылі гэта зрабіць”, – распавяла баба Зіна.
У ЖЭС №1 патлумачылі, што дрэва спілавалі, бо яно было ў аварыйным стане. Наконт таго, што завалілі бабуліны градкі, сказалі, што “возьмуць на заметку”. У выніку бабулі прыбраць дапамаглі суседзі.
align=”” width=”725″ height=”544″ >