“Гарадзенская начная дзесятка” запрашае прабегчыся ў цемры

|

Для ўдзельнікаў спаборніцтва і заўзятараў будзе арганізаваны даезд на трасу. Аўтобусы будуць адпраўляцца:

 

– ад аўтавакзала да “Каробчыцкага Алімпа” ў 18.00 і 20.30 з прыпынкамі на плошчы Савецкай і вул. Гарнавых;

– ад “Каробчыцкага Алімпа” да аўтавакзала  ў 01.00 і 02.00.

 

Траса забега праходзіць па схілах для горных лыжаў. Можна выбраць для удзелу адзін з трох прапанаваных варыянтаў працягласці  – 3333м, 6666м, 9999м.

 

Папярэдняя анлайн рэгістрацыя на прабег ужо скончана, але ёсць магчымасць зарэгістравацца непасрэдна ў дзень спаборніцтваў, 23 ліпеня, ад 18.00 да 22.00 гадзін. Сума грашовага ўнёску складае 10, 15 ці 20 (дэнамінаваных) рублёў, у залежнасці ад працягласці дыстанцыі. У выпадку аплаты перад стартам яна павялічваецца на 50%.

 

Добрая навіна ёсць для тых, чый дзень народжання супадае з забегам (23 і 24.07). Для гэтых удзельнікаў кошт унёску напалову меншы.

 

Урачыстае адкрыццё прабега адбудзецца ў 22.50,

Агульны старт  – ў 23.00

Узнагароджанне  – ў 0.00.

 

Кожнага, хто дойдзе да фініша, чакае памятны медаль “Гродзенскай начной дзесяткі”. Пераможцы атрымаюць грашовыя прызы ў памеры ад 25 да 100 рублёў.