Фотафакт: Над Азёрамі з’явілася незвычайная вясёлка – гало
У адрозненне ад звычайнай вясёлкі, гало ўтвараецца не кропелькамі вады, а ледзянымі крышталямі ў аблоках. Праз крышталікі праходзяць сонечныя прамяні, якія потым пераламляюцца і распадаюцца на спектр. У выніку гэтага і можна назіраць гэты аптычны феномен.
Фота: Антон Янкоўскі